Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

ад ушыбаў. Яму прышлося некалькі дзён праляжаць у абсалютным спакоі. Толькі праз тыдзень змог ён расказаць аб усім, што яму прышлося перажыць.

Першыя яго словы былі аб тым, што ён збіраецца зноў спусціцца на дно. „Прыдзецца толькі, — так гаварыў Эльстэд, — некалькі змяніць канструкцыю шара, каб ён мог у выпадку неабходнасці сам скінуць канат, — толькі і ўсяго“. Эльстэд перажыў цудоўную прыгоду.

— Вы думалі, што я не знайду нічога, апрача ілу, — сказаў ён. — Вы смяяліся над маёй зацеяй, а я адкрыў новы свет.

Ён расказваў адрывачна, з канца, і таму немагчыма перадаць яго сапраўдныя словы. Але мы даем дакладны пераказ таго, што ён бачыў і перажыў.

Спачатку было вельмі дрэнна. Пакуль канат раскручваўся, шар увесь час перакатваўся. Эльстэд адчуваў сябе, як лягушка ў футбольным мячы. Ён мог бачыць толькі кран і неба наверсе і часамі натоўп людзей ля поручняў. Ніяк нельга было прадугадаць у які бок пахіснецца шар. Раптам Эльстэд адчуў, што ногі яго падымаюцца ўверх; ён паспрабаваў шагнуць і пакаціўся праз галаву на падушкі. Шарападобная форма снарада аказалася вельмі нязручнай, але пры велізарным ціску на дне акіяна яна была адзіна надзейнай.

Потым качка спынілася, шар выпраміўся, і Эльстэд, устаўшы на ногі, убачыў, што вада вакол яго зеленавата-блакітная і асветлена якімсьці змякчоным святлом, якое прасочвалася зверху.