Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Міма яго, у напрамку, як яму здавалася, да святла, праімчалася стая маленькіх плаваючых істот. Пакуль ён глядзеў на іх, стала паступова цямнець, вада ўверсе зрабілася цёмнай, як палуночнае неба, але з зеленаватым адценнем. Унізе вада здавалася зусім чорнай, і ў ёй мільгалі якіясьці маленькія свецячыяся істоты, ледзь бачныя зялёныя палоскі.

А адчуванне падзення! „Зусім як пры спуску ў ліфце, — гаварыў Эльстэд, — толькі гэта прадаўжалася бесперапынна“. Эльстэд пачаў раскайвацца, што пусціўся ў рызыкоўнае прадпрыйманне. Ён успомніў пра буйных каракаціц, якія, як яму было вядома, насялялі сярэднія слаі вады; гэтыя істоты часам знаходзяць поўпераваранымі ў страўніку ў кітоў, часам яны ўсплываюць, згніўшыя і напалавіну з'едзеныя рыбамі. Раптам адна з іх учэніцца ў канат і не пусціць яго? А гадзіннікавы механізм! Ці сапраўды ён праверан як належыць? Але цяпер гэта ўжо не мела ніякага значэння, — ці жадае ён вярнуцца, ці намеран давесці справу да канца.

Праз пяцьдзесят секунд за акном снарада была цёмная ноч, калі не лічыць прасторы, асветленай лямпай шара. Часамі паказваліся то рыба, то які-небудзь плывучы прадмет. Адзін раз Эльстэду здалося, што ён прамчаўся міма акулы. Затым шар пачаў, у выніку трэння аб ваду, разагравацца. Гэтая акалічнасць таксама не была як належыць улічана загадзя.

Спачатку Эльстэд заўважыў, што пацее; затым пад нагамі ў яго стала чуваць шыпенне ўсё гучней і гучней, і ён праз акно разгледзеў мноства вельмі малень-