Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

кіх пузыркоў, якія быстра падымаліся ўверх і веерападобна разыходзіліся ад шара. Пар. Эльстэд дакрануўся да акна — шкло стала гарачым. Ён запаліў маленькую лямпачку, якая асвятляла яго камеру. глянуў на падбіты гумай гадзіннік, які вісеў ля кнопак, і заўважыў, што спуск працягваўся дзве мінуты. Яму прышло ў галаву, што шкло можа трэснуць ад розніцы ў тэмпературы: тэмпература на дне каля нуля.

Раптам Эльстэд адчуў, што падлога шара пачала ціснуць знізу яму на ногі, пузыры сталі больш павольна праплываць міма акна, шыпенне зменшылася. Шар зноў злёгку закалыхаўся. Шкло не трэснула. Эльстэд зразумеў, што небяспека пакуль мінула.

Праз мінуту ці дзве ён будзе на дне. Па яго словах, ён успомніў Стывенса, Уэйбрыджа і ўсіх астатніх там, наверсе; у адносінах да яго яны знаходзіліся вышэй, чым у адносінах да іх самыя высокія воблакі, якія калі-небудзь праносіліся над зямлёю. Ён уявіў сабе, як павольна плыве судно, як усе глядзяць на ваду і думаюць аб тым, што з ім.

Ён паглядзеў у акно. Пузыры больш не паяўляліся, і шыпенне спынілася. Звонку была густая цемра, чорная, як чорны бархат, апрача тых месц, дзе прамень электрычнага святла пранізваў пустынную ваду і даваў магчымасць разглядзець яе колер — жоўта-зялёны. Затым тры істоты, якія здаваліся вогненнымі, праплылі міма, адна за другой. Былі яны вялікія ці маленькія, знаходзіліся яны блізка ці далёка, — гэтага Эльстэд не мог вызначыць.