Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

Кожная з іх была акружана блакітнаватым ззяннем, па сіле прыблізна роўным агням рыбацкай лодкі. Бакі жывёл, усеяныя свецячыміся точкамі, напаміналі асветленыя ілюмінатары карабля. Фасфарыстае святло іх знікала, здавалася, па меры таго, як яны ўваходзілі ў круг святла ад лямпы, і тады Эльстэд убачыў, што гэта маленькія рыбкі дзіўнага выгляду, з велізарнай галавою, вялікімі вачамі і звужваючымся к канцу целам. Вочы іх былі звернуты на яго, і ён зразумеў, што яны сочаць за спускаючымся шарам. Напэўна, іх прывабіла святло.

Неўзабаве да іх далучыліся іншыя рыбы такога-ж выгляду. Эльстэд заўважыў, што вада па меры спуску рабілася бледнай, бясколернай, што ў святле лямпаў заблішчэлі маленькія точкі, як пылінкі ў сонечным прамені. Па ўсёй магчымасці, падзенне свінцовых грузіл ускалыхнула гразь са дна.

Калі грузілы прыцягнулі шар на дно, Эльстэд апынуўся ў густым белым тумане, праз як святло яго электрычнай лямпы магло пранікнуць толькі на некалькі ярдаў. Нарэшце, калі асела заслона з частачак ілу, Эльстэду ўдалося, пры святле лямпы і мільгаўшым фасфарычным блеску далёкай стаі рыб, разгледзець пад бязмежнай цемрай вадзяных слаёў хвалістае дно, пакрытае шэравата-белым ілам і ўсеянае сям там зблытанымі зараслямі марскіх лілій, размахваўшых у вадзе прагнымі шчупальцамі.

Некалькі далей відаць был грацыёзныя сілуэты гіганцкіх марскіх губак... Дно было усеяна там і сям мноствам плоскіх пучкоў іголак, яркапурпурных і чор-