Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

Амаль шарападобнае цела яе апіралася, нібы на трыножнік, на дзве нагі, падобныя на лапкі лягушкі, і на доўгі тоўсты хвост, а ў пярэдніх канечнасцях, якія прадстаўлялі грубую карыкатуру на чалавечую руку, — як лапка лягушкі, — жывёла трымала доўгае касцяное кап'ё з медным наканечнікам. істота была рознаколернай: галава, рукі і ногі — пурпурныя; скура вісела на ёй свабодна, нібы вопратка, і мела фосфарна-шэрае адценне. істота стаяла, як быццам аслепленая святлом.

Потым невядомы жыхар глыбінь заміргаў вачамі, адкрыў іх і, засланіўшыся свабоднай рукой ад святла, адкрыў рот і закрычаў, амаль так жа членападзельна, як чалавек; гэты крык пранік нават праз стальную абалонку і гумавую аббіўку шара. Як можна крычаць, не маючы лёгкіх, — Эльстэд не бярэцца растлумачыць. Затым істота бокам вышла з паласы святла ў акружаўшую яе таямнічую цемру, і Эльстэд хутчэй адчуў, чым убачыў, што яна набліжаецца да яго.

Уявіўшы, што яе прыцягвае святло, Эльстэд выключыў ток. У наступнае імгненне штосьці зашлёпала на сталі, і шар пахіснуўся.

Затым крык паўтарыўся, і Эльстэду паказалася, што яму адказвала аддалёнае рэха. Зноў пачалося шлепанне па вонкавай абалонцы, і шар захістаўся і скрыпнуў, ударыўшыся аб вал, на які быў накручан канат. Эльстэд, стоячы ў цемнаце, углядваўся ў вечную цемру бяздоння і ў хуткім часе разгледзеў у аддаленні вельмі няясна вырысоўваючыяся іншыя фасфа-