Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

Затым ён адчуў, што шар павольна верціцца і раскачваецца; апрача таго, яму паказалася, што яго хтосьці цягне па вадзе. Яму ўдалося, прыціснуўшыся да самага акна, сілай цяжару свайго цела перавярнуць шар, але ён змог убачыць толькі бледны прамень сваёй лямпы, слаба асвятляўшай цемру. Яму прышло ў галаву, што ён будзе бачыць лепш, калі выключыць святло і дасць сваім вачам прывыкнуць да цемры. І гэта аказалася правільным.

Праз некалькі мінут бархацістая цемра ператварылася ў празрыстую цемнату, і тады Эльстэд убачыў далёка унізе перасоўваючыяся фігуры, няясныя, як у задыякальным святле[1] ў летнюю ноч у Англіі. Эльстэд рашыў, што гэтыя істоты адвязалі яго канат валаклі шар па дну акіяна.

Потым ён заўважыў нешта, што невыразна было відаць там, далёка, на хвалепадобнай падводнай рауніне,-шырокі гарызонт, азароны бледным святлом, якое распрасціралася ва ўсе бакі, куды Эльстэд толькі мог кінуць позірк са свайго маленькага акенца. Шар рухаўся вельмі павольна; няяснае ззянне пачало паступова згушчацца і набываць больш пэўныя формы.

Было ўжо амаль пяць гадзін, калі Эльстэд апынуўся ў гэтай асветленай прасторы. Яму ўдалося адрозніць нешта падобнае на вуліцы і дамы, згрупаваныя вакол абшырнага збудавання без крышы, напамінаўшага дзівосны малюнак поўразбуранага храма. Усё гэта рассцілалася пад ім, нібы на геаграфічнай карце. Дамы мелі

  1. Задыякальнае святло — слабае ззянне на начным небе ўдоўж шляху сонца сярод зорак.