Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

медзі і чалавечых касцей і чарапоў! Чарапы былі размешчаны па ўсяму будынку зігзагамі, спіралямі, фантастычнымі згібамі; мноства дробных серабрыстых рыбак, гуляючы, хавалася ў іх і выплывала з вочных упадзін.

Раптам Эльстэд пачуў стрыманыя крыкі, шум, падобны на громкі гук рога, які ў хуткім часе змяніўся гукамі якогасьці фантастычнага спявання. Шар апускаўся ўсё ніжэй, міма велізарных завостраных кверху акон; нарэшце, ён спыніўся пасярод будынка, на ўзвышэнні, напамінаўшым штосьці накшталт алтара.

Цяпер, знаходзячыся на адным узроўні з імі, Эльстэд мог ясна разгледзець дзіўных жыхароў бяздоння. На сваё здзіўленне, Эльстэд заўважыў, што яны ўсе схіліліся перад шарам, усе, апрача аднаго, адзетага ў вопратку з рыб'яй лускі, з бліскучай дыядэмай на галаве, — ён увесь час адкрываў і закрываў свой велізарны, як у паўзуна, рот, нібы кіруючы спяваннем молячыхся.

Павінуючыся якомусьці дзіўнаму пабуджэнню, Эльстэд зноў запаліў сваю лямпачку і такім чынам зноў стаў бачным падводным істотам; затое яны самі, дзякуючы яркаму святлу ўнутры шара, адразу пагрузіліся ў цемру.

Пры гэтым раптоўным з'яўленні Эльстэда спяванне змянілася шумнымі крыкамі захаплення. Жадаючы назіраць за падводнымі жыхарамі, Эльстэд зноў выключыў святло і знік з іх вачэй. Але на некаторы час ён быў яшчэ вельмі аслеплены, каб разабраць, што яны робяць, і калі яму, нарэшце, удалося разгледзець іх, яны зноў стаялі на каленях. Так яны прадаўжалі пакланяцца яму без адпачынку, без перапынку, на працягу трох гадзін.