Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

Эльстэд не раз расказваў афіцэрам „Птармігана“ падрабязнасці свайго дванаццацігадзіннага прабывання на дне акіяна. Ён збіраўся таксама запісаць свае ўражанні, але не зрабіў гэтага, і таму нам, на жаль, прыходзіцца аднаўляць яго няскладны, адрывачны расказ па ўспамінах капітана Сіміанса, Уэйбрыджа, Стывенса, Ліндлея і іншых.

Уявіце сабе велізарны прывідны будынак, схіліўшыхся спяваючых людзей з галовамі хамелеонаў, у слаба свецячайся вопратцы, і Эльстэда, зноў і зноў запальваючага святло і стараючагася даць ім зразумець, што трэба перарэзаць канат, які прытрымлівае шар. Мінута ішла за мінутай, і Эльстэд, глянуўшы на гадзіннік, на свой жах убачыў, што кісларода ў яго хопіць усяго на чатыры гадзіны. Гімны ў яго гонар, якія не спыняліся ні на мінуту, гучэлі ў яго вушах, нібы пахавальны марш, які прадвяшчаў яго блізкую канчыну.

Якім чынам ён вызваліўся, ён сам не зусім разумее; аднак, мяркуючы па выгляду канца каната, які вісеў на шары, канат, напэўна, перарваўся ад трэння аб край алтара. Шар раптам рэзка пахіснуўся, і Эльстэд узляцеў уверх і ўцёк з свету дзіўных падводных істот. Эльстэд знік з поля іх зроку, нібы пузыр вадарода, які імкнецца ўверх з нашай атмасферы. Якім дзіўным павінна было здавацца падводным жыхарам гэта ўзнясенне!

Шар паімчаўся ўверх яшчэ хутчэй, чым пагружаўся, калі яго цягнулі ўніз свінцовыя грузілы. Стала вельмі горача. Шар ляцеў вокнамі ўверх. Паток пузыроў пеніўся ля шыб. Эльстэд кожную мінуту чакаў, што шыбы трэснуць. Раптам абабітая падушкамі камера