Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

завярцелася перад яго вачыма, і ён упаў у непрытомнасць. Больш ён не помніў нічога, пакуль не ўбачыў сябе ва ўласнай каюце і не пачуў голасу доктара.

Вось коратка сутнасць незвычайнай аповесці, урыўкамі расказанай Эльстэдам афіцэрам „Птармігана". Ён абяцаў з часам усё запісаць, але не паспеў.

Астаецца дадаць, што 2 лютага 1896 года Эльстэд, удасканаліўшы свой шар згодна ўказанняў першага доследу, другі раз апусціўся на дно акіяна. Што адбылося з ім, мы, напэўна, ніколі не даведаемся. Ён так і не вярнуўся. „Птарміган“ крэйсіраваў каля таго месца, дзе ён апусціўся, і дарэмна шукаў яго на працягу трынаццаці дзён. Затым судно вярнулася ў Рыо[1], адкуль сумная вестка была паведамлена па тэлеграфу прыяцелям Эльстэда. На гэтым справа пакуль і закончылася. Трэба думаць, што далейшыя спробы вучоных у гэтай галіне дадуць магчымасць праверыць калі-небудзь дзіўны расказ Эльстэда аб невядомых жыхарах акіянскіх глыбінь.

  1. Рыо — порт у Бразіліі.