Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная
НА ДНЕ АКІЯНА

Лейтэнант стаяў перад стальным шарам і грыз сасновую трэсачку.

— Што вы аб гэтым думаеце, Стывенс? —запытаў ён.

— Гэта ідэя, — сказаў Стывенс тонам чалавека, які жадае быць аб'ектыўным.

— Па-мойму, ён будзе расціснут, расплюшчан, —сказаў лейтэнант.

— Як відаць, ён даволі дакладна ўсё вылічыў, — сказаў Стывенс па-ранейшаму аб'ектыўна.

— Але ўспомніце пра ціск, — сказаў лейтэнант. — Ля паверхні вады ціск чатырнаццаць фунтаў на дзюйм, на глыбіні трыццаці футаў ціск ужо ўдвая большы, на глыбіні шасцідзесяці — у тры разы, пры дзевяноста футах глыбіні — у чатыры разы, пры дзевяцістах — у сорак разоў, пры пяці тысячах трохстах, што складае мілю, ціск раўняецца двумстам чатырнаццаці фунтам, памножаным на сорак. Гэта выходзіць... пачакайце...