Старонка:На дне акіяна (1939).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

трыццаць цэнтнераў, значыць — тры тоны. Стывенс, тры тоны на квадратны дзюйм! А акіян, на дно якога ён збіраецца спусціцца, мае глыбіню пяць міль. Значыць, пятнаццаць тон.

— Мнагавата, — сказаў Стывенс, — але сталь таксама тоўстая.

Лейтэнант не адказаў і зноў прыняўся за сваю трэсачку.

Прадметам іх размовы быў велізарны стальны шар, вонкавы дыяметр якога раўняўся, прыблізна, дзевяці футам. Ён здаваўся снарадам, прыгатоўленым для якой-небудзь тытанічнай артылерыйскай гарматы. Ён быў старанна ўмацован на страшэнных па размерах рыштаваннях, прыбудаваных да корпуса судна, і гіганцкія балькі, па якіх ён у хуткім часе павінен быў саслізгнуць уніз, у ваду, надавалі карме судна дзіўны выгляд, здольны выклікаць цікавасць усякага прыстойнага марака ад лонданскага парта да тропіка Казерога. У двух месцах, уверсе і ўнізе, відаць былі ўмацованыя ў сталь шара два круглыя акны з надзвычайна тоўстага шкла. Адно з іх, апраўленае ў стальную, вельмі моцную раму, было адвінчана напалавіну.

Субяседнікі раніцой толькі ў першы раз убачылі унутранасць шара. Яна была выкладзена напоўненымі паветрам падушкамі; паміж падушкамі відаць былі кнопкі, пры дапамозе якіх рэгуляваўся нескладаны механізм снарада. Усё было старанна абабіта, нават апарат Майера, які прызначаўся для паглынання вуглекіслаты і выпрацоўкі кісларода, узамен таго, які будзе выкарыстан будучым жыльцом шара, калі ён улезе