Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Нават абуцьцё, здаецца, ёй было непатрэбным, бо з залатістае яе пантоплі, „сам“ пан палкоўнік піў „дэмі-сэк Мумм“…
∗
∗ ∗ |
Бедная Адэлька!
Пэўна, ня было-б табе гэтак весела, калі-б ты магла ўбачыць, хоць-бы адным з двух тваіх аквамарынавых вочак, у Варшаве —
у „Otel Brystol“ — у асобным габінэце тваю-ж таварышку, Ванду Гласеўскую, і — з пантоплі, зьнятае за хвіліну перад тым з яе малюсенькае ножкі, п‘ючага свайго Уладзіка!
∗
∗ ∗ |
Нічога. Весяліся.
Ты гэтага ня бачыш.
„Отэль Брыстоль“, на шчасьце, далёка!
∗
∗ ∗ |
А пан ротмістр нешта прыпомніў: уранку быў ваенна-палявы суд.
Бальшавічку з Дзятлава прыгаварылі да сьмерці.
Заўтра — расстрэл.