Гэта старонка не была вычытаная
РАЗЬДЗЕЛ X
Марылька.
∗
∗ ∗ |
Баль ішоў сваім парадкам.
У віне недахвату ня было.
У куце ля вакна пан палкоўнік, знашоўшы сабе партнэраў, організаваў віст. У другім куце, значна слабей асьветленым, начальнік дэфэнзывы ўзасос цалаваўся з нейкай паненкай.
Адэлькіна таварышка, Ванда Маляўская, вышла ў суседні пакой.
Праз некалькі хвілін пан павятовы стараста падняўся і пашоў усьлед.
∗
∗ ∗ |
Духавы оркестр заграў нешта накшталт „карапэту“.
Адэлька ня вытрымала — саскочыла з каленяў маладога, бязвусага хорунжага графа Піонткоўскага, і, узьлезшы на стол, пачала танцаваць.
∗
∗ ∗ |
Сярод бутэлек віна,
сярод поўна налітых чарак,
сярод ваз з садовінай —
лоўка перабірала яна сваі-