Гэта старонка не была вычытаная
ма малюсенькімі, рэдкай пекнасьці, ножкамі — у бэзавых панчохах, у чорных зборчатых падвязках.
∗
∗ ∗ |
Весела дзьвенькалі ў яе на руках і нагах брасьлеты,
чароўна згібаўся стан,
і рукі, гібкія, як гадзюкі,
плавалі ў паветры.
∗
∗ ∗ |
Раптам —
адчыніліся дзьверы, і Адэлька, як зачарованая, засталася стаяць нярухома на стале.
Госьці азірнуліся.
∗
∗ ∗ |
У дзьвярох,
між двума жандарамі, стаяла дзяўчына.
Дзіўныя чорныя вочы. Валасы — колер смалы. Няпрыбраныя, раскіданыя ўва ўсе бакі, аздаблялі яны твар. Рэдкая правільнасьць рыс твару. Антычны носік. Шыя.
А колер твару? Брудная, пашматаная вопратка даводзіла, што твар гэты не нашчыкатураны жаднымі косметычнымі спэцыямі. Але
ніколі ня думала Адэлька, што шчокі без дапамогі шмат-каштоўных загранічных бяліл мо-