Гэта старонка не была вычытаная
дзелі на сваіх кавалераў. Твары мужчын перакасіліся ледзь прыкметнай задаволенай усьмешкаю.
Справа зрабілася яснай.
Гэты жартаўнік, пан Заблоцкі, зноў прыдумаў дзеля пацехі гасьцей нешта цікавае.
∗
∗ ∗ |
Пан ротмістр ласкавым голасам зьвярнуўся да Марылькі:
— Я меў размову з панам начальнікам дэфэнзывы. Я вельмі цябе шкадую і прасіў яго, каб ён цябе выпусьціў. Я яго ўгаварыў. Ён згадзіўся, але толькі пад тэй умовай, каб ты дакладна і шчыра сказала, хто і як дапамагаў вам у вашай бунтарскай працы.
∗
∗ ∗ |
Марылька маўчала.
Дый што-ж магла яна сказаць? Пакуль былі сілы, пакуль магла яна гаварыць, —
яна гаварыла,
прасіла,
плакала,
маліла…
Усё было дарма.