Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
І звыш таго:
яна добра ведала, што ніякай „бунтарскай“ працы яна не вяла, як ня вёў яе і Васіль, ані хто іншы яшчэ з вядомых ёй людзей.
Вось усе гэтыя паны вайсковыя і ўрадаўцы, дык хіба што яны і вядуць бунтарскую
агітацыю.
Гэта яны зьдзекуюцца над людзьмі, яны, і толькі яны, сваімі злачынствамі прымушаюць сялян брацца за зброю і змагацца за свае чалавечыя правы.
∗
∗ ∗ |
У гэтым Марылька даўно пераканалася.
А цяпер, пасьля арышту Васіля, пасьля таго, як і сама яна даведалася на ўласнай
скуры аб тым, што такое „дэфэнзыва“, —
пасьля ўсяго гэтага, каб ёй толькі вырвацца на волю, — о, яна-б ведала, што ёй рабіць!
∗
∗ ∗ |
Усё гэта Марылька ўжо даўно перадумала.
Цяпер — яна нічога не сказала.
Можа падумала?
Хто-ж яе ведае…
∗
∗ ∗ |
Марылька маўчала.