Гэта старонка не была вычытаная
Тады „сам“ пан палкоўнік выступіў з прамоваю.
Выпітае ў працягу вечара віно не давала яму сядзець спакойна.
∗
∗ ∗ |
— Пане начальніку дэфэнзывы, і вы ўсе, панове! Мы мужчыны ня можам дапусьціць,
каб сьвет страціў гэткую красулю.
Гэта-б было цэлым няшчасьцем.
Ганьба дзеля ўсяго польскага афіцэрства і рыцарства.
Панну трэба абавязкова вызваліць з-пад стражы.
∗
∗ ∗ |
Начальнік дэфэнзывы хмурна павёу бровамі.
— Гэта будзе дрэнны прыклад дзеля хлопаў, калі яны ўбачаць, што яна бяскарна
зьвернецца ў родную вёску. Але ўсё-ж такі я згодзен.
Няхай толькі яна скажа, што трэба.
∗
∗ ∗ |
— Мы возьмем яе з сабою ў Варшаву, — запрапанавала Адэль.
Яна там зробіць кар‘еру!