Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Марылька, не зьвяртаючы ўвагі, сядзела за сталом. Вочы яе павольна перабягалі з аднаго госьця на другога. Можна было падумаць, што размова ідзе зусім не аб ёй, не аб тым, —
ці забіць яе,
ці дараваць ёй жыцьцё…
Начальнік дэфэнзывы ўзяў яе за руку.
— Панна Мар‘я! Што-ж вы маўчыцё?
— Вяльможныя паны і паненкі просяць, каб я адпусьціў вас на волю.
Заўтра ўранку вы паедзеце з гэтымі паннамі ў Варшаву. Яны дадуць вам пекныя вопраткі і багатыя прыкрасы. Яны навучаць вас
зарабляць вялікія грошы, — вы будзеце жыць
сапраўднай паняй.
— Пры вашым харастве — вас чакае бліскучае лёгкае і прыемнае жыцьцё.
— А дабіцца яго вы можаце ўсяго толькі дзесяткам шчырых слоў.
∗
∗ ∗ |
Марылька маўчала.
Марылька нічога не адказвала.
На твары яе не крануўся ні адзін мускул.