Гэта старонка не была вычытаная
Два жандары падскочылі да Марылькі.
Яна адбівалася і крычала:
— Зладзеі! Гэта вы забілі яго!
Падлюгі! Праз вас, толькі праз вас, льецца кроў! Гэта-ж ваш зьдзек гоніць нашых хлапцоў у паўстанцы! Гэта вы — галоўныя бунтары!
Забойцы вы! Зьвяры лютыя!
∗
∗ ∗ |
З натоўпу перапужаных гасьцей пачуўся крык:
— Вар‘ятка!
Элегантным рухам начальнік дэфэнзывы паправіў сабе прабор на галаве.
— Адвесьці арыштантку назад у вастрог!
РАЗЬДЗЕЛ XI
Не канец, але канчатак кніжкі.
∗
∗ ∗ |
А чацьвертай гадзіне рана, проста з балю, пан ротмістр Заблоцкі і харунжы граф Піонткоўскі ўскочылі на коняй і паляцелі ў казарму.
∗
∗ ∗ |
Сэржант Зарэмба падскочыў з дакладам.
— Данашу, што ўсе людзі сабраны.