Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Васіль устаў і моўчкі, ціхімі крокамі, пашоў усьлед за дагледачом.
∗
∗ ∗ |
На першым паверсе, унізе, у габінэце начальніка астрогу, сядзеў нейкі пан у цывільнай вопратцы.
— Сьледчы, — падумаў Васіль.
∗
∗ ∗ |
— Сядай!
Васіль сеў.
Глядзеў пану ў твар, стараючыся прачытаць у ім свой лёс.
Дарма: сухія бязьлітасныя вочы глядзелі на яго.
Нічога — апрача цікавасьці,
тэй цікавасьці, з якою паляўнічы разглядае зайца, шукаючы таго месца, куды папала яго куля, i вырашаючы паважнае пытаньне:
што, зьвярок —
стары ці малады?
Апрача гэтага —
апрача цікавасьці і бязлітаснасьці —
нічога ня ўбачыў Васіль.