Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Вакно зачыняецца.
∗
∗ ∗ |
Старац прашоў вёску.
Сеў на пянёчку.
Выняў крэмень, тытун, люльку.
Набіў яе.
Выкрасаў агню.
Запаліў.
Сплюнуў.
∗
∗ ∗ |
Але што гэта?
Старац разьвярнуў торбу, выняў з яе палову заробленых у вёсцы кавалкаў хлеба і… кінуў іх на дарогу.
∗
∗ ∗ |
Няўжо-ж гэтак цяжка несьці хлеб на старой сьпіне?
Ці, можа, старац голаду не баіцца?
Хлеб яму не патрэбен?
∗
∗ ∗ |
Простаю стужкаю цягнецца дарога.
Там, недзе ўперадзе, яе глытае начная цемра.
Міхась Гарбаты ўжо два дні ходзіць па вёсках.