Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Прасядзей у вастрозе пяць год.
Раптам —
вайна.
Страляніна.
Гарматы бухаюць усё бліжэй і бліжэй.
Усё мацней дрыжаць шыбы за астрожнымі кратамі.
Потым — памалу робяцца чутны стрэлы кулямётаў. Сьпярша — здалёк, потым — бліжэй і бліжэй.
∗
∗ ∗ |
Адчыняюцца дзьверы.
Варта ўцякае кудысьці на ўсход.
А Міхась і яго таварышы?
Ну! Чаго аб гэтым гаварыць.
Хто-ж ня ведае трынаццатае запаведзі:
Не зявай!..
А ў гэткія слаўныя часы —
зявае толькі
„фрайер“.
∗
∗ ∗ |
Гэта ўсё — было даўней.
А цяпер —
павятовы начальнік поліцыі,
начальнік дэфэнзывы,