Гэта старонка не была вычытаная
павятовы староста
і, кажуць, нават „сам“ пан ваявода
палескі —
моцна жмуць Міхасю руку.
— Спрытны хлапец…
— Няма такое справы, каб ня высьвятліў…
— Пакуль ён працуе, бальшавіком ходу няма.
— Каб шмат было такіх, — Рэч Паспалітая магла-б быць супакойнай наконт лёсу сваіх усходніх крэсаў!
∗
∗ ∗ |
Ці-ж мы будзем спрачацца з гэтым?
Не!
Але мы ведаем: на шчасьце,
такіх, як пан Міхась Гарбаты —
ня шмат
∗
∗ ∗ |
Справа адбылася трэцяга дня.
Пан начальнік дэфэнзывы сядзеў у сваім габінэце, на мяккім крэсьле, перад швэдзкім пісьмовым сталом і пакурваў смачную гаванскую цыгару.
Гаварыў ціхім, спакойным голасам, з перарывамі, не сьпяшаючыся і крыху расьцягваючы словы