Гэта старонка не была вычытаная
— Так, проша пана!
— Цікава!
— А пекная?
— Чаго там, пусьці…
∗
∗ ∗ |
На лаўца —
птушка сама прыляцела.
РАЗЬДЗЕЛ VI
Абвінавачаны прызнаўся?
∗
∗ ∗ |
Вось ужо другі дзень, як Янэк Глямбоўскі прыкомандыраваны да варты ў астрог.
Два дні ён ходзіць, як ачумелы.
Два дні ня можа сабрацца з думкамі.
Мазгі варочаюцца, як жорны ў ручным млыне.
Борзда-борзда.
Траскуча.
Цікава:
ці-ж памятае ён яшчэ казаньні краснамоўцы-ксяндза з касьцёлу ў роднай вёсцы?
Ці гэтак сама, як даўней, мае
ён натхненьне служыць на карысьць „нявесты хрыстусовай“ — маткі „сьвентэй ойчызны“, — у якой пануюць: бог, праўда, справядлівасьць?