Гэта старонка не была вычытаная
Што яшчэ?
Можа хіба заплаканыя, вялізарныя, чорныя вочы дзяўчыны з Дзятлава?
Эх, Янэк, Янэк!
∗
∗ ∗ |
Тымчасам па бальшаку ехала хурманка. Цяжар яе складаўся з некалькіх мяшкоў, наваленых у задняй палавіне калёс. Што было зложана ў гэтых мяшкох — разглядзець ніяк нельга было. Але між імі было некалькі клуначкаў ня так старанна запакованых і зьвязаных. З іх высоўвалася дзіравая галоўка старых парваных ботаў. Хурман выгодна разльёгся на мяшкох і ехаў памалу, не сьпяшаючыся.
∗
∗ ∗ |
Вось ужо і Пяшчанка…
Хурман затрымаў каня насярэдзіне вуліцы.
Зьлез з возу, раскілзаў каня, скруціў цыгарку, закурыў…
∗
∗ ∗ |
Па вёсцы панёсься зычны крык.
— А—ну—чы!
— А—ну—чы!
— А—ну—чы!