Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Каты змарыліся.
Васіль ізноў блізкі да няпрытомнасьці.
Ледзь жывога два жандары, — сэржанты Зарэмба і Пясэцкі, — падводзяць да стала сьледчага.
Можа падносяць? —
Ці-ж ня ўсё роўна…
∗
∗ ∗ |
На стале — чысты ліст паперы.
Сьледчы бярэ пяро, макае яго ў атрамант.
Міхась Гарбаты падымае анямеўшую руку арыштанта. Укладвае ў яе пяро, падносіць да стала.
Цэпка трымае яе ў абедзьвюх сваіх руках і водзіць ёю па паперы.
∗
∗ ∗ |
Мутна глядзяць Васілёвы вочы.
Ён хоча выцягнуць сваю руку.
Але змагацца — няма сілы…
∗
∗ ∗ |
Праз хвіліну —
унізе чыстага аркушу паперы красаваліся ва ўсе бакі раскіданыя, крывыя літары:
„Васіль Гарбацэвіц“.