Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Рэшта — было справаю пяці хвілін. Начальнік дэфэнзывы ведаў, што трэба пісаць у пратаколе допыту.
Ваенна-палявому суду ня прыдзецца доўга разглядаць гэтую справу —
Усё ясна, усё лёгічна.
Прыгавор будзе скоры і справядлівы…
∗
∗ ∗ |
Васіль сядзеў у крэсьле.
Галава апусьцілася на грудзі.
Рукі, як папала, зьвісалі да долу, датыркаючыся пальцамі да падлогі.
∗
∗ ∗ |
— Адвясьці арыштанта да каморы!
Жандары падхапілі Васіля.
Яны хацелі дапамагчы яму ўстаць.
Яны паднялі яго, але, ня ўтрымаўшы, выпусьцілі з рук, і —
нярухомы, ён ляжаў пластом на падлозе.
∗
∗ ∗ |
— Зноў у няпрытомнасьці?
— Дзіўна…
— Пане доктар, будзьце ласкавы…