Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Доктар — нахіліўся, выняў гадзіньнік, узяў пульс, прыгатаваўся лічыць, але зьдзіўлена выпусьціў руку арыштанта.
∗
∗ ∗ |
Доктар прылажыў вуха да Васілёвых грудзей, потым — дастаў з кішэні люстэрка, прыставіў яго да адчыненага роту.
∗
∗ ∗ |
Усе з цікавасьцю глядзелі на пана доктара.
Раптам —
той устаў і коратка адрэзаў:
— Сэрца ня вытрымала.
— Памёр.
РАЗЬДЗЕЛ VII
Аб тым, як часам паляўнічы сам робіцца дзічынаю.
∗
∗ ∗ |
А чацьвертай гадзіне —
Янэк Глямбоўскі зноў на сваім пасту.
Заглядае ў камору № 9. Яна — пустая.
Янэк ходзіць удаўжкі калідору. Уперад і назад. Назад — і ўперад.