Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Раптам —
гучны сьмех.
Той сьмех, ад якога ў нормальных людзей падымаюцца валасы і застывае ў жылах кроў.
Янэк зьдзіўлена прыслухаўся.
Зноў тыя хваравітыя лятуценьні, што не давалі яму спаць уначы?
Шпаркімі крокамі падыходзіць ён да дзьвярэй каморы № 14.
Цокае засаўка, якая засланяе „вочка“.
Янэк прыпаў да дзіркі.
— Яна!
Не, ён, пэўна, зьвар‘яцеў!
— Чорныя вочы!
— Тыя самыя!
— Але чаму яны гэтак
дзіка глядзяць?
І чаго яна сьмяецца?… гэтак страшна?..
Янэк крыкнуў і ледзь ня ўпаў у няпрытомнасьці.
∗
∗ ∗ |
Старшы даглядач дакладае начальніку астрогу: