Каб Янэк крыху больш часу праслужыў у жандармэрыі і калі-б ён уважлівей прыглядзеўся да твару ўвашоўшага, дык напэўна пазнаў-бы — пана Міхася Гарбатага.
Але сёньня Янэк яшчэ менш, чымся звычайна, цікавіўся Моўшынымі гасьцьмі… Раптам.
∗
∗ ∗ |
Янэк пачаў слухаць.
Там, у тым вугле, ішла размова.
Пясэцкі і Зарэмба хваліліся, як „прывялі да прызнаньня“ галаву бальшавіцкае банды, настаўніка з Пяшчанкі; шкада толькі, што, гэткая сволач, мінуў суд і здох, падлюга.
— А як яго памоцніца, маладая дзяўчына з Дзятлава, прышла да начальніка дэфэнзывы… прасіла, каб яго выпусьцілі…
— Ну, гэтым яна сама сябе выдала.
∗
∗ ∗ |
— А пекная дзяўчына… Пан начальнік дэфэнзывы быў вельмі рад. Пазабавіўся… І яшчэ ў яго ў той час некалькі паноў афіцэраў было.
— Госьці ўсе былі вельмі задаволены.
∗
∗ ∗ |
Адным глытком —
Янэк дапіў рэшту гарэлкі і вышаў з карчмы.