Гэта старонка не была вычытаная
Тых самых 14 хлапцоў з Дзятлава, што пакралі ў нашых вінтоўкі…
∗
∗ ∗ |
У нашых?
Янэк зьдзівіўся.
Неяк дзіка гучэла ў яго вушах гэтае слова.
А праўда!
Што-ж супольнага можа быць між ім, Янкам Глямбоўскім, і тымі грабежнікамі, катамі і злачынцамі ў блакітных мундзірах?
∗
∗ ∗ |
Першы раз прышла Янку ў галаву гэткая думка.
Але яна
яго ня зьдзівіла.
∗
∗ ∗ |
Вэнгер прашоў міма Янэка.
Вэнгер пашоў сваёю дарогаю,
а Янэк сваёю.
∗
∗ ∗ |
Раптам —
Янэк рашуча абярнуўся і паглядзеў усьлед шпіку.
Той адышоў ужо даволі далёка, так што яго было ўжо ледзьве відаць.