Гэта старонка не была вычытаная
Хаваючыся час-ад-часу ў хмызьняку, што ўзрастаў паабапал дарогі, Янэк пашоў сьледам за ім.
РАЗЬДЗЕЛ VIII
„Пан“ Янэк і „пан“ Міхась.
∗
∗ ∗ |
Вэнгер ішоў памалу, не сьпяшаючыся.
Старанна аглядаў рэчку,
нібы спадзяваўся нешта на ёй убачыць.
Раптам —
спыніўся.
Зьняў цёмныя акуляры.
Прыставіў далоні да ілба, каб сонца не сьляпіла вочы.
Паглядзеў яшчэ раз на рэчку, і, зьняўшы кошык, схаваў яго ў капе сена, што стаяла з боку, каля дарогі.
Сам — прыгнуўся і пачаў сачыць вачыма за берагам. Ледзь-ледзь выдаваліся з хмызьняку яго цёмныя акуляры.
∗
∗ ∗ |
Па рэчцы — плыў човен.
У чаўне — хлапец і дзяўчына.
Янэк прыглядзеўся: твары знаёмыя. Дзесьці бачыў…