А!.. Дзятлаўскія!..
∗
∗ ∗ |
Човен праплыў прыстань. Праплыў яшчэ з
поўвярсты далей.
Там, на багністым поплаве густа рос высокі чарот. Толькі мясцамі на выгарах тырчэў хмызьняк, як бародка-эспаньёлка бяроскага багатыра — мільянэра Сімхі Лапідуса.
∗
∗ ∗ |
Дзяцюк саскочыў на бераг.
Дзяўчына прывязала да носу чаўна вяроўку.
Другі яе канец яна кінула хлопцу.
Той злавіў, расставіў ногі, упёрся, пацягнуў…
Праз хвіліну човен згінуў.
∗
∗ ∗ |
Нават калі-б вэнгер ці Янэк падышлі да самага чаўна крокаў, напрыклад, на дзесяць, мо‘ нават на пяць, — яны-б яго ня ўбачылі. —
Ён схаваўся ў густым, высокім чароце.
Вэнгер яшчэ ніжэй прыгнуўся ў хмызьняку.
Хціва глядзелі пранырлівыя яго вочы.
∗
∗ ∗ |
Хлапец з дзяўчынай выбраліся з хмызьняку. Як відаць, тут была цьвёрдая сьцежка, ледзь прыкметная, можа быць невядомая нават мясцовым жыхаром, але, у кожным выпадку,