Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Ня крычы. Я адзін. Прыяцель ваш. Прышоў папярэдзіць. Кідай вінтоўку, а я кіну рэвольвэр.
Паўстанец меркаваў:
— Чаму ня кінуць абрэз? Усё роўна — вораг занадта блізка.
Стрэльбаю нічога ня зробіш.
А мо‘ й праўда — ня вораг?
Мо‘ праўда — кіне наган? —
Моўчкі скарыўся.
∗
∗ ∗ |
Паўстанец і жандар, абодва бяз зброі, падышлі да стану.
— Я жандар — Янэк Глямбоўскі.
Хачу вас папярэдзіць.
— У чым справа?
— Вас высачыў шпік. Ноччу а трэцяй гадзіне з Бярозы высылаецца супроць вас атрад. Трыццаць чалавек. Коньнікі. На чале ротмістр Заблоцкі.
— Калі хочаце, каб цэлай засталася скура, — уцякайце ў другое месца…
∗
∗ ∗ |
Паўстанцы выплюшчылі вочы. Першы раз бачылі яны такога жандара.