Гэта старонка не была вычытаная
Яны не маглі зразумець, як…
∗
∗ ∗ |
— Ну, вось. Я вас папярэдзіў. Але за гэта вы павінны мне дапамагчы…
— Марылька, з вашае вёскі, з Дзятлава, — ведаеце яе? Сёньня быў суд. Заўтра яе расстраляюць… Трэба яе адбіць…
∗
∗ ∗ |
Сьпярша па тварах паўстанцаў прабегла гіронічная ўхмылка:
— Вось табе і ваяка!
— Укахаўся?
— Потым — пашкадавалі:
— Спрытная дзяўчына!
— Лоўка жандару галаву закруціла…
∗
∗ ∗ |
З чвэрць гадзіны Янэк выкладаў свой плян.
Скэптыцызм зышоў з твараў паўстанцаў.
Слухалі з увагаю, напружана.
Потым — разьвіталіся.
Моцна патрэсьлі жандару руку.
Ад шчырага сэрца…
∗
∗ ∗ |
Ледзь ня бегам вяртаўся Янэк у Бярозу.