Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Янэк падышоў да рэчкі.
Якраз вось тут ён схаваў свой човен.
Знашоў. Адпіхнуў. Ускочыў. Узяўся за вёслы.
∗
∗ ∗ |
— Стой, прадаўца! —
У човен ускочыў яшчэ нехта.
∗
∗ ∗ |
Янэк азірнуўся. І сваячасова.
Настаўлены на яго браунінг у вадзін момант паляцеў у ваду.
∗
∗ ∗ |
У чаўне — пачалася барацьба.
Не на жыцьцё — на сьмерць.
Абодва — моцныя.
Чыё возьме?
∗
∗ ∗ |
Раптам —
плюм-бум!
Човен перавярнуўся.
Па вадзе ўва ўсе бакі пашлі хвалі.
Пляск…
Здавалася, што там, на дне, усё яшчэ ідзе змаганьне.
Але хутка ўсё сьціхла.
Дрыгва зрабіла сваю справу.