Якія-ж тэмы даюць асноўны зьмест творчасьці пясьняркі і якім ухілам азначаецца кірунак яе поэзіі? Якія крыніцы-жаралы яе творчасьці?
Сонца вясьнянага першыя косы, |
Гэтак кажа поэтка ў пачатковым вершы свайго зборніку, вершы, які на яе думку, павінен зьяўляцца свайго роду пляцформай яе поэтычнай творчасьці, чаму ён і мае нататку: „Замест прадмовы“.
Зьмеснасьць творчасьці, як бачым, дужа багатая. Гэта — мора бяздоннае, само жыцьцё бяскрайнае.
У зборніку знаходзім вось якія разьдзелы: I — „Родны край“, вершы, афярованыя Беларусі; II — „Абразкі“, апісаньні і малюнкі вясны, восені, ночы, дня, прадночнай пары і іншых зьмен у прыродзе; III — „Жыцьцёвае“, нізанка вершаў філёзофскага зместу з „праклятымі пытаньнямі жыцьця“; IV — „Настроі і лятуценьні“, эмоцыянальнага зьместу, і V — „Зачарованы кут“, з народнай крыніцы.
У кожнага поэты ёсьць свае аблюбёныя — тэмы, ёсьць асноўны мотыў, „лейт-мотыў“ поэтычнай творчасьці.
Такім асноўным мотывам у творчасьці Арсеньевай зьяўляецца апяваньне прыроды. Яе з пэўным правам можна назваць, прынамсі, цяпер пераважна пясьняркай прыроды. Закаханьне да прыроды, захапленьне бязьмежным прыдодным жыцьцём, распрась-