Другім — толькі гора, хоць згінь!
........
Чаму? Мо‘ няроўна вясною
Дзя ўсіх зьзяе сонца з нябёс?
|}
Гэта „чаму“ ня ёсьць адзіночнае праклятае пытаньне, якое ўстае ў думках поэткі; яна пытаецца і аб тым:
Скуль усё: ўночы смутныя зоры,
Ураньні золата сонцавых кос,
Удзень ціхія лясоў разгаворы,
На заходзе — хмар яркае мора,
А ў душы — вечна дзіўнае гора,
Горкі смутак нявылітых сьлёз?
|
І гэта гора, што таіцца ў сэрцы, часам прарываецца наповерх у паасобных вершах, асабліва ў „Настроях і лятуценьнях“. Не хапае ў поэткі сілы,
Каб ня думаць аб тым няпрыхільным, нямілым
Сумным жыцьці апошніх гадоў.
|
І гукі хаўтурнага марша смутна-журблівага даюць канву для глыбокамастацкай элегіі пясьняркі „На мотыў хаўтурнага маршу“.
Вось адрывак з яе:
Кінь ты жыцьцё надарванае, сумнае,
З доляй змагацца ўсё роўна ня час.
Сэрца-ж тваё, як засьнець неразумнае, —
Людзі ўспамянуць: і гэты загас!
Гукі хаўтурнага маршу згаджаюцца
З гэтаю доляю… Чуеш: змагаюцца
Быццам з жаданьнямі жыць?
„Досі ўжо“, — сэрца дрыжыць.
Досі ўжо долі шукаці шчасьлівае…
Сьветлыя думкі, надзеі — мана.
Толькі блісьне шчасьце зоркай звадліваю —
Глянеш, ужо і загасла яна!
Досіць… а гукі дрыжаць, надрываюцца,
Плачуць, а потым ізноў разрастаюсца,
Лісьць пажаўцелы у тон ім шуміць:
Досі ўжо, досі ўжо жыць!
|