Па глыбокай натхненнасьці жывога пачуцьця смутку бязьмежнага, па музычнасьці і бездакорнай рытміцы гэты верш магчыма было-б назваць найлепшым вершам Арсеньевай і разам з тым адным з найлепшых вершаў у межах беларускай поэзіі. Ён стаіць на роўным стопню з найлепшымі вершамі М. Багдановіча і сапраўднага нашага клясыка Янкі Купалы.
Такім чынам, у настроях поэткі часам праяўляюцца маркотлівыя тоны.
Аднак-жа, яе поэзію нельга назваць поэзіяй пэсымізму, — утомы ад жыцьця, што давала-б пэўную падставу для адмоўнай крытыкі: бо ныцьцё і смутак адзначаюць адмову ад барацьбы за жыцьцё. Ныцьцё ў нашыя дні характарызавала-б настрой інтэлігента старой дарэволюцыйна-ідэалістычнай рошчыны. Але Н. Арсеньева — ужо інтэлігентка новай формацыі натуралістычнага кірунку. Здаровы натуралізм — гэта найлепшая проціатрута ад пэсымізму і роспачы. І калі ў яе поэзіі праглядваюць смутныя фарбы, дык яны праглядваюць толькі выпадкова, і не яны даюць асноўны грунт яе творчасьці. У асноўным і цэлым яе поэзія — оптымістычная. Крыніца гэтага оптымізму — захапленьне сіньню неба, закаханьне да магутнай прыроды. Сапраўдны думанастрой поэткі выдае першая палова яе прадмоўнага вершу:
Ад няпрыветных песьняў гора, |