Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

мінуўшчыны паўсталі ўжо ў першыя гады рэволюцыі, але мінула цэлых 7 год, пакуль не прыступілі да яе практычнага ажыцьцяўленьня.

Бо ня было экономічнага грунту, і добрыя пажаданьні і імкненьні таялі ў паветры без таго, каб вылітавацца ў цьвёрдых матэрыяльных формах.

І толькі ад часу экономічнага адраджэньня пачынаецца наша літаратурная сучаснасьць…

Ужо што-кольвек у гэтых адносінах даў 1922 г., калі вышлі з друку зборнікі „Адраджэньня“. А сьледам, па меры экономічнага росту, літаратурны ўздым робіцца ўсё больш і больш прыметным. 1924 г. дае ўжо два новыя зборнікі твораў рэволюцыйнай эпохі ў прозе — „ВеснаходКудзелькі ды „Трэскі на хваляхЦ. Гартнага і, апрача таго, „Безназоўнае“.

Ад 1925 г. можна было чакаць яшчэ большага. У гэты год мы падышлі да даваеннай нормы вытвораў. Экономічная падваліна тонкай псыхічнай вытворчасьці пашыралася і паглыбілася.

Сапраўды, у 1925 г. відзён пэўны поступ у нашай літаратуры.

Папершае, мы маем пачатак поўнага збору твораў Я. Купалы. Прыгожа выдадзены, паводле правіл друкарскае тэхнікі, I том твораў Купалы будзе добрым помнікам нябожчыку году прошласьці. Ня буду ўжо гаварыць аб тым, што першыя творы Купалы якраз і выяўляюць поэтычную істоту песьняра, бо пара яго красаваньня прыпала на дарэволюцыйныя гады. „Жалейка“, „Гусьляр“, а асабліва „Шляхам жыцьця“ — вось сапраўдныя пэрлы творчасьці поэты і разам з тым пэрлы ўсяго нашага краснага пісьменства.

Як-бы ў згоду да I т. Купалы ў 1925 г. дачакалася свайго выдруку поэма КоласаСымон Музыка“. Жыцьцёпіс гэтае поэмы добра вядомы. Кожны, хто сочыць за нашай літаратурай, ведае, што Колас апрацоўваў сваю поэму ўжо ў час рэволюцыі, што