насьць“. Нязначны параўнальна процант чужаземных тэрмінаў перакладзен у іншых — 3, 4, 5 і 6 — выпусках Навуковай тэрмінолёгіі (географія з космографіяй, лёгіка з псыхолёгіяй, геолёгія з мінэралёгіяй і ботаніка). У 7 і 8 выпусках тэрмінолёгіі (музычная і „лясная“ тэрмінолёгіі), выданых ужо ў мінулым годзе і ўхваленых Тэрмінолёгічнай, Камісіяй інбелкульту, знаходзім поўную блытаніну ў перадачы чужаземных тэрмінаў, як наогул тутака не выяўляюцца якія-небудзь прынцыпы мэтодолёгічнай распрацоўкі.
Каб атрымаць больш конкрэтнае ўяўленьне аб стане пытаньня з чужаземнымі словамі ў нашай навукова-тэрмінолёгічнай мове, прывяду некаторыя лічбавыя даныя і паасобныя выпадкі, якія маглі-б ілюстраваць творчую працу ў гэтай галіне аўтараў тэрмінолёгій.
У першым выпуску навуковай тэрмінолёгіі — элемэнтарная матэматыка — з агульнага ліку даных тут 200 чужаземных тэрмінаў перакладзена 56 тэрмінаў, г. зн. толькі 30%, прычым у 42 выпадках пакінуты побач з перакладам і чужаземны тэрмін у нашай транскрыпцыі.
У конкрэтных прыкладах абсолютна перакладзены такія тэрміны: „абсурд — недарэчнасьць“, „базис — падстава“, „горизонтальный — паземны“, „концентрический — супольнаасяродкавы“, „параллелепипед — „роўналежнасьценьнік“, „параллелограмм — роўналежнабочнік“, „параллельный — роўналежны”, „периметр — абвод“, „перпендикуляр — простастаўная (лінія)“, „фокус — вогнішча“, „эксцентрисет — мімаасяроднік“, „эксцентрический — рознаасяродкавы“.
У выпадках, дзе пераклады даюцца побач з чужаземнымі тэрмінамі ў нашай транскрыпцыі, паміж іншым, знаходзім пад №№:
106. Гипотенуза — Проціпростакутная, гіпотэнуза.
138. Диагональ — Ускосіна, дыягональ.