Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/178

Гэта старонка не была вычытаная

ўжываныя вузка-спэцыяльныя навуковыя тэрміны на мой погляд, як выключэньні з агульнага правіла, павінны пісацца, як яны пішуцца ў тэй мове, адкуль яны ўзятыя.

Другое пытаньне, якое можна высунудь, дэталізу, ючы прынцып „аканьня“, — гэта тое. Як трэба пісаць складаныя чужаземныя словы. У „Практычным расійска-беларускім слоўніку“ бачым „заалёгія“, „касмаграфія“, „касмапаліт“. Я цяпер прыходжу да таго заключэньня, што ў першай складанай часьціне гэтых і падобных да іх слоў павінна быць затрымана „о“. Бо, калі ў беларускіх складаных словах паводле нашага правапісу пішацца ў пэўных выпадках „о“ (напрыклад, „добраякасны“, „роўнасечны“), дык якое маем права рабіць выключэньне для чужаземных слоў, з якімі трэба абыходзіцца асабліва цырамонліва? Такім парадкам, на мой погляд, трэба пісаць: „зоалёгія“, „космаграфія“, „космапаліт“. Адсюль: „морфалёгія“, „онталёгія“, „онтагенэзіс“. Аднак, для прыйменьнікаў трэба прыняць аканьне без выключэньняў, адкуль: „праграма“, „пралетар“ і г. д.

Патрэцяе, спытаем: ці ва ўсіх выпадках пісаць на месцы чужаземнага „е“ пасьля цьвёрдых зычных ваша „э“? (Факт той, што ў пэўнай колькасьці чужаземных слоў у нашай літаратуры пішацца „а“ або „ы“. Прыклады: „літаратура“, „матар'ял“, „канцылярыя“, „цырамонія“ і г. д. Калі пішуцца а або ы, значыць, маецца для таго пэўная рацыя, — выразнасьць вымаўленьня гэтых гукаў у народнай мове. У адрозьніцу ад прынцыпу Я. Станкевіча ўсе гэтыя словы, дадзеныя ў літаратурным ужываньні, трэба разглядаць, як выключэньні з правіла аб няпоўным аканьні.

Чацьвертае пытаньне: як быць з географічнымі назвамі, прозьвішчамі і ўласнымі іменьнямі? Тутака трэба заўважыць тую акалічнасьць, што расійскія,