Расправіўшыся гэтак, у высокай ступені проста, з работніцкімі вершамі Гартнага, крытык такімі самымі прыёмамі распраўляецца і з тымі яго вершамі, што афярованы гораду.
„Неабавязкова кожнаму поэту“, піша ён, ,піць з вялікага поэтычнага каўша, але кожнаму са свайго каўша, хоць і маленькага, піць абавязкова. Зусім ясна, бо ў іншым разе траціцца жадны сэнс. З такою меркаю я і падыходжу да вершаў Ц. Гартнага. Не падаючы акуль што ніякіх вывадаў, я разьбяру два яго гарадзкія вершы, каб такім чынам паказаць навочна, як ён выяўляе горад:
Люблю сачыць, як дзень пагодліва канае. |
І гэтак далей. Адным словам, даецца вечаровы малюнак, калі загараецца электрычнасьць у хатах і ў магазынах, калі заціхаюць фабрычныя гудкі і прыціхае неўгамонны грукат дня. Тады вось дзе-небудзь на прызьбе разьліваецца звон гітары, а ў зацішных куточках шэпчуцца шчасьлівыя пары.
Крыху пазьней — і скрозь жыцьцё, як дым, зьнікае, |
Дык вось усё тое, што засталося ад вершу поэты ў уяўленьні крытыка. „Парак шэпт шчасьлівы“… Па праўдзе, дзіўная апэрцэпцыя! Аднак, іншае ўяўленьне павінна застацца да вершу, калі зьвярнуць увагу на яго сярэдзіну, блізка што не прааналізаваную крытыкам. А тутака чытанм:
Паветра ціхае паволі рэдне, стыне, |