Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/37

Старонка праверана

Лёгічным вынікам, завяршэньнем усëй поэтычнай думанастраëвасьці Шэўчэнкі зьяўляецца яго славуты „заповіт“:

Як умру, то поховайте
Мене на могилі,
Серед степу широкого
На Вкраіні, милій…
..........
Поховайте та вставайте
Кайдани порвіте.

(„Заповіт“).

„Думкі“ аб заняволенай Беларусі, аб прыгнечаным селяніне ― адзін з самых улюбёных мотываў і нашага беларускага поэты. „З неспакоем думкі роем верцяцца ў душы“ поэты, думкі то маркотна-тужлівыя, то спакойна-плынныя, але прасякнутыя шчырым настроем беларуса-ратая, — і ў першым вершы з зборніку „Гусьляр“ поэта кажа:

А хто брат мне тут і друг,
Ладзь-наладзь душу і слух
І за песьняй-думкай скоч
Там, дзе Нёман, Дзьвіна, Буг
Точуць наша поле, луг,
Дзе шумяць у сьвет далёкі
Белавежа, Налібокі…

Глыбокая рэфлексія, натхненая нацыянальным настроем і замілаваньнем да свабоды ад прыгону, ― вось што адзначае абодвых поэтаў ― украінскага і беларускага. Розныя тэрміны іх жыцьця, розныя, мабыць, тэмпэраманты, розныя, уласьцівыя нацыянальнасьці кожнага з іх, вобразы праносяцца ў іх думках, ― але месца іх у межах роднай літаратуры аднакавае, месца сапраўднага народнага поэты. Як кажа Кастамараў, поэзія Т. Шэўчэнкі, „раздирала завесу народной жизни“. А вось характарыстыка поэзіі Купалы аднаго з нашаніўцаў: „песьні Купалы“,