„дырэктара“, хлапчука з суседняй вёскі („Дырэктар“), вясковыя працы, наезд гасьцей, сьвяты („Каляды“, „Вялікадзень“), гульні, зборы лясьнікоў на „сэсію“ ў карчму „цёткі Хрумы“, іх удзел у панскіх пацехах і інш. аж да сьмерці асяродкавай асобы дзеі — лясьніка Міхала.
Такім спосабам, галоўныя асобы поэмы гэта — беларускія безьзямельныя сяляне, прымушаныя жыць на чужой, панскай зямлі і знаходзіцца ў поўнай экономічнай залежнасьці ад эксплёататараў сваёй працы. Гэта — тая вясковая грамадзкая група, якая па свайму становішчу бліжэй усяго стаіць да працуючага пролетарыяту гораду і разам з апошнім прымае актыўны ўдзел у вялікай соцыяльнай рэволюцыі.
Сапраўды нязначны „знаёмыя“ поэты:
Жывуць, цярпліва долю смычуць |
Такімі-ж самымі нязначнымі, падлеглымі эксплёатацыі, людзьмі аказваюцца і выведзеныя ў поэме лясьнікі — таварышы Міхала па службе.
Клясе падлеглых людзей — вясковага поўпролетарыяту — у поэме процістаіць кляса эксплёататараў-паноў, якая ўверсе заканчваецца ўладаром зямлі — магнатам князем Радзівілам і мае беспасярэднюю справу з лясьнікамі ў асобе паноў другога, так казаць, гатунку паноў-лясьнічых.
Згодна гэтаму, галоўная процілегласьць, якая выступае ў поэме, гэта — процілегласьць клясавых інтарэсаў паміж панамі і працуючай клясай.
Паны зацікаўлены ў сваіх землях і маемасьцях, яны зацікаўлены ў танных рабочых руках, і бязьлітасна эксплёатуюць сваіх слуг, штурхаючы чалавекам