ЦІШКА ГАРТНЫ.
(Біографічна-крытычны нарыс).
Пісаць аб жыцьці пісьменьніка, асабліва выдатнага пісьменьніка, які адыграў значную ролю ў разьвіцьці тэй ці іншай літаратуры, — вельмі ўдзячная задача для літаратурнага крытыка.
Літаратурная творчасьць у асноўных сваіх рысах заўсёды зьяўляецца вынікам об‘ектыўных акалічнасьцяй, даных у асабістым жыцьці пісьменьніка і тэй асярэдзіне грамадзкай, што яго атачае з дзяцінства аж да апошніх праяў яго літаратурнай чыннасьці. Гэтыя акалічнасьці азначаюць і суб‘ектыўныя настроі пісьменьніка, і самы зьмест ды кірунак яго творчасьці. Асабліва важнае значэньне маюць, бязумоўна, соцыяльная асярэдзіна і характар соцыяльна-клясавых узаемаадносін, даных у часе жыцьця пісьменьніка: яны з канечнасьцю азначаюць літаратурную фізыономію і літаратурны лёс пісьменьніка.
У беларускай літаратуры гэтая ісьціна знайшла сабе, можа быць, найбольш яскравае выяўленьне ў вершы Ц. Гартнага, уступным да зборніку яго вершаў „Песьні працы і змаганьня“:
Я жыву таму, што маю |