Поэзія робіць надта моцны ўплыў на Зьмітрака Жылуновіча, асабліва захапляе будучага поэту:
„Поэзія цалкам захапіла маю душу“, піша ён у сваіх успамінах да Л. Клейнборта. „Я стараўся адшукваць зборнікі вершаў; адшукаўшы-ж, узасос іх прачытваў, завучваў напамяць хоць па аднаму з кожнага вершу. Першай кнігай, якая зрабіла на мяне глыбокі ўплыў, быў зборнік вершаў „Жывая струна“. Але яшчэ больш паланіў мяне Некрасаў… Я хадзіў па лесе, па полі і бязустаньня дэклямаваў Некрасава.
„Дедушка“, які апавядае ўнуку аб сваіх бадзяньнях у Сібіры, аб тых ідэях, якія захаплялі яго і выліваліся ў цёплых тонах апавяданьня, захопліваў мяне так, што я адчуваў процэс свайго душэўнага пералому. Перада мною ярка абрысоўвалася мяжа паміж сялянамі-мужыкамі і панамі. Я ўпяршыню адшукваў месца, на якое мне належала стаць, месца барацьбіта за шчасьце народу“[1].
Побач з вучэньнем адбывалася соцыяльна-ідэолёгічнае аформленьне будучага пісьменьніка і выхад яго на арэну самастойнай чыннасьці, выхад з сялянскіх колаў на шлях рабочае наймовае працы.
Дамо тут месца словам самога Гартнага з яго „Абеглага саманарысу жыцьця“:
„У 1904 годзе, на вялікдзень, я ўпяршыню папаў на мітынг Капыльскае с.-д. організацыі, які адбыўся за мястэчкам, у так званым Яначкавым ляску. З гэтага часу пацягнула мяне да „дамакратаў“, аб якіх ішлі легенды па мястэчку.
Але мяне сьціскала становішча вучня. Мне трэба было скончыць двухкляснае вучылішча (з 1904 г.
- ↑ Л. Клейнборт. „Молодая Белоруссия“, Менск, стар. 229—230.