фабрычна-гарадзкога жыцьця адарванага ад палёў ды лясоў-пролетара.
Гора сілаю загоніць Там ад раніцы да ночы Там цябе прывяжа сіла Замест песьні над калыскай |
У 1913 годзе Цішка Гартны, як вядома, пачаў пісаць свой роман „Сокі цаліны“. Да 1916 г. была напісана першая квадра гэтага роману — „Бацькава воля“.
Цэнтральная постаць гэтай квадры — Рыгор Нязвычны. Рыгор „меў ад роду непакорную душу і прагу да свабоды“. Яшчэ восемнаццаці гадоў ён перасварыўся з сваім „гаспадаром“ і не захацеў быць простым батраком. Ня слухаючы сваёй маткі Стэпы, ён адважыўся адправіцца ў гарады шукаць спраў якіх-кольвек на заводзе ці дзе на фабрыцы; у часе жыцьця ў горадзе — шмат чаго ўзнаў і стаў сьвядомым чалавекам[2].
Хто ня прызнае ў непакорнай „душы“ Рыгора непакорную і нязломную натуру самога пісьменьніка!
- ↑ „Песьні працы і змаганьня“, стар. 22.
- ↑ „Сокі даліны“ 1, „Бацькава воля“, стар. 41.