У хваленьні мора
І ў сумленьні бора
Шмат чаго мне міла,
Шмат чаго мне блізка[1].
|}
У сваім вершы „Чаго я хачу“, прысьвечаным такому-ж няўтомнаму барацьбіту рэволюцыі, як і сам поэта, Зьмітру Чарнушэвічу, вобраз якога намаляваны ў асобе другога цэнтральнага пэрсонажу роману „Сокі цаліны“ рэволюцыянэра-вяскоўца Сёмкі, поэта просіць „буры, цёмнай, сібернай, страшнае і злое“[2].
Гэты мотыў, мотыў рэволюцыйнвай буры-навальніцы, зьяўляецца адным з найбольш улюбёных мотываў поэты рэволюцыйнай эпохі і неаднакроць выступае ў вершах, сабраных у зборніку „Песьні працы і змаганьня“ ў разьдзелах „Чырвоны золак“ і „Змаганьне“.
Да 1912—1915 гадоў, якія пачаліся для поэты ў Вілкаміры і скончыліся Ў Петраградзе, належыць твор поэта, „маці і муза“.
Уцалку ды паасобку ў межах творчасьці Гартнага гэты яго твор можа ацэньвацца якраз у аўтобіаграфічным асьпекце. З тэхнічнага боку шмат у ім недахопаў, шмат шурпатасьцяй мовы, але захапляе шчырасьць, непадробленая шчырасьць.
Бацька яго ўжо некалькі гадоў, як памёр. Засталася маці, якой поэта адданы ўсёй душой. Але побач з тым самае дарагое для яго — муза. Ён ня можа кінуць сваей поэтычнай творчасьці, ня гледзячы нават на цяжкія матэрыяльныя ўмовы жыцьця, якія выяўляюцца ў жальбах ды ў просьбах маці: