Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/28

Гэта старонка была вычытаная

ГУТАРКА МУЖЫКА З ПАНАМ

— Быдла, хам ты, совбандыта,
Мала знаць цябе набіта
Ведай, што Рэчпаспаліта
Не тваё, сьвіньня карыта.
Я тут пан, цалуй мне боты,
Бо бізун дадасьць ахвоты.
Як ня выплаціш падаткі,
Забяру твае манаткі
Сам да „татавае хаткі“
Пойдзеш, год, за беспарадкі.
— Ціха, ціка, егамосьцю,
Бо магу ня зьдзержыць злосьці.
Вы ня прошаныя госьці
Сталі як у горле косьці…
Знай, сагнуць мяне ня ўдасца —
Страсане цябе перш трасца;
Кроў маю, кроў рабочая
Ты па краю разьліваеш,
А з крыві тэй узрастае
Чырвань-краска веснавая.
Беражыся-ж нашай сілы —
З сала пана будзе мыла!
— Слухай, браце, брыдка гэтак —
Прытрухнуў пан напасьледак, —